У Драгічынскім раёне выпусцілі вільготныя сурвэткі для кароў


ААТ «Антопальская ватна-прадзільная фабрыка» выпусціла партыю вільготных антыбактэрыяльных сурвэтак для абцірання каровінага вымя, паведамляе sb.by.

Паводле выдання, на фабрыцы цяпер рэалізуецца некалькі інвестпраектаў. Сродкі на іх рэалізацыю ідуць з інавацыйнага фонду Берасцейскага аблвыканкаму.

Сурвэткі для кароў.
Фота: sb.by

Тэндэр на рэалізацыю першага праекту – вытворчасць вільготных сурвэтак – выйграла турэцкая фірма. У вытворчасці выкарыстоўваецца «толькі беларуская сыравіна», піша выданне.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў