У дэкрэт аб «дармаедах» унеслі змены

video

На сайце кіраўніка краіны апублікаваныя змены ў дэкрэт аб перадухіленні сацыяльнага ўтрыманства, якія ўдакладняюць пералік тых, хто не павінен плаціць падатак за няўдзел у фінансаванні дзяржвыдаткаў.

Да гэтак званых «дармаедаў» не будуць адносіць чальцоў нацыянальнай ці зборнай каманды Беларусі па відах спорту, тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу.
Грамадзянаў, якія стаяць на ўліку беспрацоўных па размеркаванні органу па працы, занятасці і сацабароне, не будуць адносіць да «дармаедаў» толькі «пры адсутнасці ўсталяваных фактаў парушэння імі абавязкаў у галіне занятасці насельніцтва».

Бацькі, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, не будуць плаціць падатак на дармаедства толькі ў выпадку, калі дзіцяці ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў не атрымлівае дашкольнай адукацыі. Зараз ад выплаты падатку вызваленыя хатнія гаспадыні, якія нідзе не працуюць, незалежна ад таго, ці наведвае дзіцяці ўстанову дашкольнай адукацыі. Раней у Міністэрстве па падатках і зборах казалі, што вызваліць такіх жанчын могуць да моманту, пакуль малодшаму дзіцяці не споўнілася 10 гадоў.

Акрамя таго, цяпер мясцовыя выканаўчыя ці распарадчыя органы могуць вызваляць ад выплаты збору тых, хто «знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі».

Таксама перанеслі тэрмін накіравання падаткавікамі апавяшчэння на выплату падатку на 20 студзеня гэтага года (раней – 1 лістапада мінулага года). Тэрмін выплаты перанеслі на 20 лютага 2017 года (раней – да 1 снежня мінулага года).

Раней Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што дэкрэт аб дармаедах дапрацуюць, але адмяняць не будуць.

Учора ў эфіры «Белсату» дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая распавяла пра накіраванне ў Адміністрацыю Лукашэнкі звароту з патрабаваннем адмяніць дэкрэт аб дармаедах:

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары