Матч паміж зборнай Беларусі і Швецыі пачнецца а 21:15 паводле беларускага часу.
16 зборных разбітыя на дзве групы па восем зборных. Зборная Беларусі трапіла ў групу «А». Нашая каманда таксама згуляе з Расеяй, Францыяй, Швейцарыяй, Чэхіяй, Славакіяй, Аўстрыяй.
Другі матч запланаваны на 5 траўня са зборнай Францыі (17:15). 7 траўня – з Расеяй (17:15), 9 траўня – са Швейцарыяй (17:15), 11 траўня – з Чэхіяй (21:15), 12 траўня – з Аўстрыяй (17:15), 15 траўня – са Славакіяй (17:15).
Турнір пройдзе з 4 па 20 траўня. Самыя важныя будуць апошнія гульні. У плэй-оф сусветнага першынства патрапяць па чатыры лепшыя каманды з кожнай групы.
ДР belsat.eu