У Бруселі захады бяспекі былі працягнутыя на панядзелак


Войскі на вуліцах Бруселю. Фота reuters

Прэм’ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль у тэлезвароце заявіў, што ўзровень пагрозы нападаў у Бруселі будзе заставацца на высокім чацвёртым узроўні і ў панядзелак, пакуль сілы бяспекі шукаюць падазраваных ва ўдзеле ў тэрактах у Парыжы 13 лістапада.

Школы, універсітэты і метро ў бельгійскай сталіцы ў панядзелак будуць зачыненыя, падае Бі-Бі-Сі.

Брусель цягам выходных быў закрытым горадам, пакуль паліцыя вышуквала падазраванага ў нападах у Парыжы Салаха Абдэслама.

13 лістапада баевікі так званай «Ісламскага дзяржавы», частка якіх былі жыхарамі Бруселю, у шэрагу скаардынаваных нападаў у Парыжы забілі 130 чалавек.

Французскія ўлады апублікавалі партрэт трэцяга нападніка 13 лістапада, які загінуў каля Нацыянальнага стадыёна ў Парыжы.

Глядзіце яшчэ >>> Эксперт па тэрарызме: Ёсць падставы казаць, што Расея даўно падтрымлівала «Ісламскую дзяржаву»

Як сказаў журналістам бельгійскі прэм’ер-міністр, улады краіны асцерагаюцца магчымага нападу, «падобнага да парыжскага, калі некалькі чалавек могуць планаваць скаардынаваныя адначасова нападу ў некалькіх месцах».

Раней у нядзелю міністр унутраных спраў Бельгіі Ян Жамбон сказаў, што пагроза бяспекі краіны не абмяжоўваецца адным толькі Абдэсламам, якога вышукваць.

«Пагроза шырэй, чым адзін падазраваны ў тэрарызме», – сказаў міністр фламандскаму каналу «VRT».

Шмат якія грамадскія месцы у звычайна люднай бельгійскай сталіцы сталі пустыя, бо жыхары Бруселю прыслухаліся да заклікаў уладаў пазбягаць вялікіх натоўпаў.

МЯ, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары