У Берасці анархісты адсядзелі 5 содняў, але ім прысудзілі наступны адміністратыўны арышт


За ўдзел у пратэстах 5 сакавіка ў Берасці паўторна асудзілі Андрэя Дзенюшкіна, Руслана Халікава, і Дзмітрыя Леўчука.

Анархістаў затрымалі супрацоўнікі ў цывільным, калі маладзёны вярталіся дадому ў дзень маршу. Ім далі па 5 содняў, хлопцы павіны былі выйсці на свабоду 10 сакавіка, але ў вызначаны час з ізалятару не выйшлі, маладзёнаў 13 сакавіка судзілі паводле артыкула 17.1 КаАП РБ і зноў прысудзілі 5 содняў арышту.

Пры гэтым на працэс да анархістаў не пусцілі нікога акрамя сваякоў.

Блогераў Сяргея Пятрухіна і Змітра Гарбунова затрымалі раніцай 12 сакавіка, калі яны выходзілі з дому. Цікава, што Гарбуноў выйшаў вынесці смецце. У выніку блогераў судзяць паводле артыкулу 23.23 частка 1 КаАП РБ – «Парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання з парушэннем усталяванага парадку іх арганізацыі або правядзення». Пятрухін і Гарбуноў запатрабавалі адвакатаў – судовы працэс перанеслі на 14 сакавіка. Кіраўнік Берасцейскай абласной арганізацыі «Гавары праўду» Даніл Палянскі за ўдзел у акцыі 26 лютага ў Берасце атрымаў 10 базавых штрафу.

Чытайце таксама:

СА, belsat.eu

Стужка навінаў