У Беларусі з’явіўся «свядомы» зефір


Фабрыка «Красный пищевик» кладзе ў каробкі з ласункам «шпаргалкі», у якіх на расейскай і ангельскай мове растлумачана значэнне ўзораў нацыянальнага арнаменту.

«Задума зрабіць штосьці з сімволікай беларускіх узораў была даўно. – распавяла kyky.org спецыяліст па брэндынгу ААТ «Красный пищевик» Аксана Сысой. – Напачатку гэтага году зацвердзілі ўпакоўку новай лінейкі зефіру – zefir.by – з нацыянальнымі ўзорамі».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Калька ў скрынцы першапачаткова была звычайная. Але людзі пачалі пытацца: а што гэтыя ўзоры азначаюць? Тады мы зрабілі на кальцы тлумачэнне. Хацелі данесці, што кожны ўзор – не проста так. Бо не кожны беларус – не кажучы ўжо пра гасцей нашай краіны – ведае пра іх значэнне. А цяпер людзі хочуць пра гэта ведаць!», – сказала прадстаўніца фабрыкі.

ЮВ, belsat.eu паводле kyky.org

Стужка навінаў