У Беларусі пачалі вяртаць грошы за «падатак на дармаедаў». Але не ўсім


Акцыя пратэсту ў Менску 15 сакавіка 2017 года

У Беларусі пачалі вяртаць сродкі тым, хто паспеў сплаціць «падатак на дармаедаў», прадугледжанага Дэкрэтам №3. Пра гэта паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка, перадае БЕЛТА

«Вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія ўжо прыступілі да працы. Гэта і будзе зроблена, такое распараджэнне сёння ёсць, і падатковыя органы прыступілі да працы», – патлумачыла яна.

Адказваючы на ​​пытанне, колькім грамадзянам ужо вярнулі збор, намеснік міністра расказала, што канкрэтных лічбаў пакуль няма.

«Распараджэнне толькі прынятае, і мы літаральна на днях прыступілі да працы. Па выніках давядзем інфармацыю», – адзначыла яна.

Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» быў прыняты 2 красавіка 2015 года. Дэкрэт абавязвае ўсіх, хто на працягу году працаваў менш за 183 каляндарныя дні, выплачваць збор у 20 базавых велічынь («падатак на дармаедства»).

У лютым-сакавіку 2017 году «падатак на дармаедства» выклікаў масавыя пратэсты ў Беларусі. У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка ўвёў гадавы мараторыі на выкананне дэкрэту.

«Падатак на дармаедства»паспелі сплаціць больш за 54 тысячы беларусаў.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары