Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Спёка адступіла ненадоўга. 11 ліпеня па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Да +32 чакаецца ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі.
У сталіцы кароткачасовы дождж, таксама магчыма навальніца. Слупкі тэрмометраў падымуцца да +26 градусаў.
Не забывайцеся пра сонцаахоўныя акуляры і крэмы!
ДР belsat.eu