У Барысаве за хабар затрымалі менеджара буйной кітайска-беларускай кампаніі

video

40-гадоваму менеджару ў замежнаэканамічных сувязях «БелДжы» перадалі 30 мільёнаў рублёў за выкананне дамоваў пра пастаўку бетону. Падазраванага затрымалі ў Барысаве падчас перадавання грошай дырэктарам камерцыйнай фірмы.

Супраць мужчыны распачатая крымінальная справа, ён пад вартай. Маёмасць падазраванага, у тым ліку два дарагія аўтамабілі, арыштаваныя.

Кампанія «БелДжы» ўдзельнічае ў рэалізацыі буйнога інвестыцыйнага праекту па будаўніцтве аўтазаводу ў Барысаўскім раёне.

ДР, belsat.eu паводле uvd-mo.gov.by

Глядзі таксама
Каментары