На Французскім вакзале Барселоны электрычка не паспела затармазіць і ўрэзалася ў перон. У выніку пацярпелі 48 чалавек, пяцёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Як мінімум 18 пацярпелых шпіталізаваныя, паведамляе El Pais.
Сутыкненне адбылося ў 7:15 па мясцовым часе, рэгіянальная электрычка прыбыла з Сан-Вісэнс-дэ-Кальдерс. Пра прычыны аварыі нічога не паведамляецца.
КА, belsat.eu