У Баранавічах спрабавалі затрымаць журналістаў Белсату. Відэа


Міліцыянты хацелі адвезці нашую здымачную групу ў пастарунак, каб «праверыць акрэдытацыю».

Баранавіцкія міліцыянты хацелі адвезці Волю Чайчыц і Андруся Козела ў РАУС за збор інфармацыі. Нашыя калегі вялі стрым з акцыі «белых аркушаў».

Воля і Андрусь упарта настойвалі на сваёй рацыі і адмаўляліся ехаць з праваахоўнікамі у аддзел. У выніку міліцыянт быў вымушаны абмежавацца толькі тым, што перапісаў звесткі журналістаў. Ён вярнуў дакументы.

Міліцыянты Баранавічаў не саромеюцца парушаць Канстытуцыю перад камерай, паводле якой зборам і распаўсюдам інфармацыі можа займацца кожны грамадзянін краіны.

ДД

Глядзі таксама
Каментары