Прынамсі 34 чалавекі загінулі ў выніку трох выбухаў у Багдадзе, паведамляе мясцовая паліцыя.
Першы выбух быў здзейснены смяротнікам у рэстаране ў шыіцкім раёне іракскай сталіцы: загінулі 22 чалавекі, яшчэ як мінімум 50 атрымалі раненні, падае Бі-Бі-Сі.
Іншыя два выбухі прагрымелі на двух рынках Багдаду – у цэнтры гораду і ў паўднёва-заходняй частцы. Колькасць загінулых удакладняецца.
Чарговая серыя тэрактаў адбылося менавіта сёння, бо ў Багдадзе планавалі ўпершыню за больш чым 10 гадоў адмовіцца ад каменданцкай гадзіны.
У чацвер іракскія ўлады анансавалі, што рэжым каменданцкай гадзіны будзе адменены ў суботу ў поўнач.
Паліцыя пакуль не звязвае выбухі з планамі адмену каменданцкай гадзіны.
МЯ, паводле bbc.co.uk