У Аўстрыі прайшоў шматтысячны пратэст супраць ультраправай партыі ва ўрадзе


Каля 20 тысяч чалавек сабраліся ў Вене на знак пратэсту супраць новай кааліцыі ва ўрадзе краіны, якая ўключае ў сябе ультраправую Партыю Свабоды (FPO), перадае Reuters.

FPO была заснаваная ў 1956 годзе прыхільнікамі нацызму.

У пратэсце ўзялі ўдзел студэнты, левыя групы і пенсіянеры, якія называюць сябе «Бабулі супраць правых» і іншыя. Яны неслі плакаты з надпісам «Не дазволім нацыстам кіраваць».

На мерапрыемстве дзяжурыла тысяча паліцыянтаў, у паліцыі пратэст кваліфікавалі як мірны.

Пратэстоўцы заклікалі да байкоту міністраў FPO іншым еўрапейскім урадамі і Аўстрыі, калі краіна возьме старшынства ў Еўразвязе ў другой палове 2018 года.

Нягледзячы на заявы FPO аб тым, што партыя пакінула нацысцкае мінулае сваіх заснавальнікаў і дэнансуе антысемітызм, апаненты ўсцяж вінавацяць партыю ў расізме, сэксізме і антыгабрэйскіх настроях.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў