У 112 з 118 раёнаў заробак ніжэйшы за сярэдні па краіне


Паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдні заробак у Беларусі дасягнуў 718 рублёў, што адпавядала $369 па тагачасным курсе. Гэта лічбы за май 2016 года. Аднак абсалютная большасць работнікаў у рэгіёнах зарабляюць менш. У Беларусі 118 раёнаў (+Менск як асобная адміністратыўная адзінка), і ў 112 з іх не дацягваюць да ўказаных лічбаў.

Топ-7 самых багатых рэгіёнаў

Салігорскі раён – 1110 рублёў
Менскі раён – 866 рублёў
Полацкі раён + Наваполацк – 757 рублёў
Дзяржынскі раён – 753 рублі
Рэчыцкі раён – 745 рублёў
Гарадзенскі раён + Горадня – 729 рублёў
Мазырскі раён – 701 рубель

Нагадаем, у Менску сярэдні заробак у маі складаў 1007 рублёў.

Топ-7 самых бедных рэгіёнаў

Шаркаўшчынскі – 454 рублі
Лоеўскі – 463 рублі
Кармянскі – 465 рублёў
Брагінскі – 478 рублёў
Лёзненскі – 479 рублёў
Ушачскі – 480 рублёў
Шумілінскі – 481 рублёў

Фота: sur.by

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары