Тыдзень #vieršnica распачаўся ў Беларусі

  • [gallery ids="0"]

    У межах тыдню #vieršnica абяруць лепшы пост у сацсетках пра гендэрныя стасункі і каханне.

    Тыдзень «Вершніцы» праходзіць з 12га па 19га сакавіка ва ўсіх сацыяльных сетках. Стаміўшыся ад спрэчак вакол 8га сакавіка, Розы Люксембург, фемінізму і, уласна, «Вершніцы» арганізатары падпісваюцца пад сцвярджэннем пра тое, што цаніць адзін аднога варта круглы год. І абвяшчаюць тыдзень крэатыўных пастоў з тэгам «Вершніца» – збор фотаздымкаў, калажоў і нават проста філасофскіх думак, якія ў нечаканым свеце кажуць пра актуаліі гендэрных стасункаў, стэрэатыпаў і кахання.

    Усе неабыякавыя запрашаюцца да ўдзелу і сваймі прыгожымі крэатыўнымі працамі наблізіць прыход сапраўднай вясны. Фотаздымкі з фірмовымі цішоткамі і паштоўкамі з «Вершніцай» вітаюцца найперш, але галоўны крытэр – арыгінальнасць паста ў сацыяльнае сетцы як самастойнага твора. Менавіта так, бо эпоха Twitter дазваляе ўкласці геніяльнасць у 180 сімвалаў.

    Да ўдзелу залічваюцца пасты з тэгамі #viershnica #vieršnica #вершніца ў сацыяльных сетках vk.com, facebook.com, twitter.com ды instagram.com. Разглядаюцца ўсе працы, змешчаныя ў сацыяльных сетках да 17.00 19га сакавіка.

    Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 19га сакавіка на «Файным фэсце», які ладзіцца стваральнікамі акцыі «Беларусам быць модна». Пераможцы атрымаюць у падарунак:

    1 месца – праход на дзве асобы на «Файны Фэст», кніга «Байсан», падпісаная аўтарам, цішотка гурта TerraKod (з лімітаванай партыі) + любая цішотка ад symbal.by на выбар
    2 месца – праход на адну асобу на «Файны Фэст» + любая цішотка ад symbal.by на выбар
    3 месца – праход на адну асобу на «Файны Фэст» + любая цішотка ад symbal.by на выбар

    Для тых, каму лянота фоткацца, але хочацца «фотажабіць» усе зыходнікі для працы размешчаныя ў фотагалерэі вышэй.

Глядзі таксама
Каментары