Тыдзень у лічбах і фотаздымках: Беларускі рубель ідзе на дно, Лукашэнка амаль пабіў рэкорд Фідэля Кастра


У 2015 годзе рубель абясцэніцца 18 %

Нацыянальны банк прагназуе, што ў 2015 годзе беларускі рубель абясцэніцца «толькі» на 18 %. У 2014- м гэты паказнік склаў 16,2%.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

1500 дзён правёў за кратамі Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч быў асуджаны за «Плошчу-2010».

Большую частку свайго зняволення былы кандыдат на прэзідэнта сядзеў у Шклоўскай калоніі. Але пасля шэрагу спагнанняў і пакарання штрафным ізалятарам яго перавялі ў Магілёўскую турму. Летась яго зноў перавялі ў Шклоўскую калонію, дзе цягам двух дзён атрымаў два спагнанні.

«З 19 верасня баевікі павялічылі свой уплыў на 500 квадратных кіламетраў»

Эксперт украінскага Цэнтру аператыўна-стратэгічнага аналізу Пятро Копка ў размове з «Белсатам» патлумачыў, чаму не працуюць менскія дамоўленасці па спыненні агню і ці можна вырашыць канфлікт на Данбасе мірным шляхам.

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

Свет адзначыў 70-цігоддзе вызвалення Асвенціма

Былы вязень Аўшвіц Мар’ян Турскі ў інтэр’вью для «Белсату» падзяліўся жудаснымі ўспамінамі пра свой побыт у лагеры смерці.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

Лукашэнка даў 7-гадзінную прэс-канферэнцыю

Аляксандр Лукашэнка амаль пабіў рэкорд кубінскага камуніста Фідэля Кастра. Самая доўгая прамова сусветнавядомага рэвалюцыянера доўжылася 7 гадзінаў 10 хвілінаў. Апошняя прэс-канферэнцыя беларускага лідара працягвалася 7 гадзінаў 6 хвілінаў.

Вядомы блогер Яўген Ліпковіч пракаментаваў Belsat.eu галоўныя тэзісы, якія прагучалі з вуснаў кіраўніка Беларусі.

[vc_single_image image=”12″ img_size=”large”]

 ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў