Тыдзень у фота: Беларуска-ўкраінскае свята ў Львове, мігранты і Лукашэнка ў Кітаі


Belsat.eu сабраў здымкі, якія нагадваюць пра самыя важныя падзеі мінулага тыдня.

Каля Вярхоўнай Рады Украіны ўзарвалася баявая граната. 31 жніўня ўкраінскі парламент ухваляў прэзідэнцкі праект Закона аб унясенні зменаў у Канстытуцыю, які прадугледжвае дэцэнтралізацыю ўлады. Гэта абурыла радыкалаў, якія зладзілі беспарадкі пад сценамі Рады – адзін з іх і кінуў гранату. У выніку выбуху загінулі тры байцы Нацгвардыі.

На фота: Украінскія вайскоўцы адносяць параненага таварыша ад будынку Рады ў Кіеве.

[vc_single_image image=”368468″ img_size=”large”]

Аляксандр Лукашэнка наведаў Кітайскую Народную Рэспубліку. Там кіраўнік дзяржавы разам з сынам Мікалаем наведаў парад з нагоды 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.

На фотаздымку: Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзінь Пін.

[vc_single_image image=”368464″ img_size=”large”]

Галоўнай тэмай медыяў у Еўропе апошнім часам з’яўляецца праблема мігрантаў. Большасць з іх – сірыйцы, якія ўцякаюць ад вайны. У асноўным яны імкнуцца трапіць у Нямеччыну. На фотаздымку ніжэй: няпоўнагадовыя мігранты ў цягніку, які толькі што перасек македонска-грэчаскую мяжу.

[vc_single_image image=”368467″ img_size=”large”]

У Берасці развіталіся з Алесем Чаркашыным, які быў паранены 10 жніўня падчас танкавай атакі прарасейскіх баевікоў каля Валнавахі. Хлопца параніла з 82-мілімітровага мінамёта БМ-37. Ён страціў руку, а ад аскепкаў міны, якія трапілі ў грудзі, нырку і галаву, пачалося заражэнне крыві. Ваяр стаў першай беларускай ахвярай канфлікту ў Данбасе па ўкраінскім баку.

[vc_single_image image=”368465″ img_size=”large”]

Урад Расеі абмяркуе пагадненне па авіябазе ў Беларусі, якая «замацуе расейскую вайсковую прысутнасць у рэгіёне». Пра гэта стала вядома 2 жніўня. А за два дні да гэтага грамадскае аб’яднанне «Альтэрнатыва» правяло ў Менску акцыю супраць размяшчэння ў Беларусі расейскіх вайсковых баз.

[vc_single_image image=”368466″ img_size=”large”]

У Львове адбылася гульня паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Украіны. Нягледзячы на сумны для нашай каманды вынік (параза з лікам 1:3) матч, як і падзеі вакол яго, запомніўся прыязнай атмасферай і яднаннем беларускіх і ўкраінскіх футбольных фанатаў.

[vc_single_image image=”368463″ img_size=”large”]

Лета скончылася, але надвор’е па-ранейшаму спрыяльнае для таго, каб вандраваць. Напрыклад, наш карэспандэнт наведаў Аўгустоўскі канал, дзе разбіраўся, чаму на канале развальваюцца шлюзы. Падрабязней па спасылцы.

[vc_single_image image=”368462″ img_size=”large”]

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў