Twitter ураду Беларусі – фэйк


Савет Міністраў не мае ніякага дачынення да акаўнту @govby, паведамляе прэс-служба ўраду.

«Інфармуем, што ўліковы запіс – Sovmin.by (@govbyзаўв. belsat.eu) – не мае афіцыйнага дачынення да інфармацыйнага ўрадавага сайту Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба ўраду таксама просіць звяртаць увагу на правілы карыстання сацсеткай, а менавіта: «дасканала правяраць інфармацыю ў выпадку цытавання ці перапублікаціretweet»)».

Пра стварэнне афіцыйнага акаўнту прэс-служба ўраду не паведамляе.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары