Твар абуранага беларуса: чаму гамяльчанка выйшла на шэсце

video

Жыхарка Гомля вельмі эмацыйна распавядае тэлеканалу «Белсат» сваю гісторыю. Чаму яна, пенсіянерка, выйшла на марш? Чаго яна патрабуе ад уладаў і чаго яна чакае ад беларускіх чыноўнікаў? Мы працягваем распавядаць гісторыі нацыі, якую абурыла сістэма.

«Дзеці без працы засталіся, я ў свой час таксама без працы засталася, выкінулі. Вымушана абы-дзе працаваць, прыбіральніцай. Зарабіла пенсію такую ​​ўжо мінімальную, што цяпер за кватэру аддай, на лекі няма і жыць не потым, навошта.
І дзеці – адзін інстытут скончыў, другога – рабацяга – і ўсё без працы. І яны ўсе дармаеды. За гэта я іду [на маршы – рэд.]»

Абураная жанчына кажа, што тым, хто выйшаў на марш не трэба лішняга.

«Нам трэба хаця б месяц пражыць, на ежу, нейкую анучу [купіць – рэд.]. І мы зарабілі! Па 41 годзе адпрацавалі».

На пытанне журналіста, што мусяць зрабіць беларускія ўлады наконт дэкрэту, жанчына абурылася яшчэ больш:

«Я гэтыя ўлады нават бачыць не хачу! Тэлевізар не ўключаю! Беларускія каналы – ніколі! Адны гэтыя морды чырвоныя іхныя. Ды на сходах спяць, на сваіх беларускіх!»

Маршы абураных паборамі ўладаў беларусаў пачаліся з Менску. 17 лютага на Кастрычніцкай плошчы сабралося каля трох тысячаў грамадзян, якія пратэстуюць супраць неканстытуцыйнага дэкрэту.
Арганізатары не падавалі заяўку на дазвол: яны паведамілі пра правядзенне маршу ў тыднёвы тэрмін.

Глядзіце марш абураных беларусаў у Менску 17 лютага

Акцыя ў Гомлі стала найбуйнейшай акцыяй пратэсту ў Беларусі з часоў Плошчы-2010.

Глядзіце фотарэпартаж з Гомля. Шэсці прайшлі таксама 19 лютага і ў іншых абласных гарадах Беларусі: Магілёве, Берасці (відэа), Горадні, Віцебску.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары