У Гомлі адбыўся пікет кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП): Кастуся Жукоўскага, Максіма Філіповіча, Кірыла Сінельнікава, Мікалая Новікава.
«На жаль, людзям або не цікава, або яны расчараваліся за 23 гады. І я іх разумею», – кажа блогер, кандыдат у дэпутаты Максім Філіповіч.
Мясцовыя жыхары не вельмі ахвотна падыходзілі да ўдзельнікаў пікету (глядзіце відэа!).
«Мы можам перамагчы гэтую сістэму толькі разам. Няма лідараў, якія павядуць нас у рай. Туды нас павядзе толькі Бог. Паглядзіце, хто пры ўладзе і ў прафсаюзах – чыноўнікі, якія павінны абараняць нас ад саміх сябе», – кажа беспрацоўны кандыдат Кірыл Сінельнікаў.
Кандыдаты прасілі гамельчукоў не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні.
18 лютага ў Беларусі адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.
ЮВ, belsat.eu