На Берасцейшчыне затрыманы Анатоль Лябедзька


На дадзены момант кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) у Кобрыне.

Паводле актывіста АГП Аляксандра Кабанава, Анатоль Лябедзька прыязджаў у Берасце на пікет кандыдатаў у дэпутаты ад АГП і здымаў збор подпісаў супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

У Жабінцы аўтамабіль Лябедзькі спынілі супрацоўнікі ДАІ. Палітыка затрымалі, абвінаваціўшы ў невыкананні законных патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі. Ноччу Антоль Лябедзька быў дастаўлены ў ІЧУ Кобрына, дзе знаходзіцца да гэтага часу. У панядзелак адбудзецца суд.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў