Цёпла ў жылых будынках Менску стане толькі на наступным тыдні


З панядзелка і аўторка ацяпленне стане паступаць у кватэры жыхароў сталіцы.

Сацыяльныя будынкі ў Менску пачалі падключаць да ацяплення 5 кастрычніка. З пачатку наступнага тыдня і на працягу пяці дзён цяпло зʼявіцца ў жылых дамах.

Хуткасць падключэння таго ці іншага будынку залежыць, апроч іншых фактараў, ад адлегласці, на якой знаходзіцца крыніца цяпла.

Як паведамляе belta.by, 514 з 515 цеплакрыніц у Менску маюць статус напагатове да ацяпляльнага сезону.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў