Цёпла на пачатку тыдня, прахалодна напрыканцы


У панядзелак у Беларусі да + 20 градусаў, у сераду – толькі +12.

На пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Па паўднёвым захадзе краіны 10 красавіка чакаецца да 20 градусаў цяпла.

Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м / с. Тэмпература паветра ўначы – ад 2 да 7 градусаў цяпла. Днём – ад плюс 12 °С па поўначы да 20 °C градусаў па паўднёвым захадзе.

11 красавіка тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія прынясуць няўстойлівае надворʼе і выцесняць цяпло за межы Беларусі. Уначы ў паўночна-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым усходзе ўдзень магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 2 да 9 °С, максімальная днём ад 8 да 15 °С, па паўднёвым усходзе – да +20 °С.

TUT.BY са спасылкай на Цэнтр па гідраметэаралогіі падае, што ў сярэдзіне тыдня зноў пахаладае. 12 красавіка, у сераду, тэмпература паветра ўначы ад –2 да +4 °С, максімальная днём +5…+12 °С, па паўднёвым усходзе краіны (уночы) і па паўночным захадзе (удзень) пройдуць кароткачасовыя дажджы.

ДД

Стужка навінаў