Дзіцё загінула ад атрыманых траўмаў. Здарэнне адбылося на чыгуначнай станцыі «Памыслішча» ў Менскім раёне.
61-гадовая жыхарка аграгарадка Шчомысліца і ейныя чацвёра непаўналетніх унукаў пераходзілі чыгуначныя шляхі па неўрэгуляваным наземным пераходзе. Жанчына не пабачыла надыходзячы цягнік праз надземны пераход, які знаходзіўся паблізу, і яркага сонца. Склад цягніка «Берасце – Санкт-Пецярбург» зачапіў хлопчыка і працягнуў на адлегласць больш за 200 метраў.
Паводле інфармацыі Менскага РАУС, машыніст падаваў гудкі, сігналізаваўшы пра набліжэнне цягніка, а таксама ўжыў экстранае тармажэнне.
Праводзіцца праверка.
ДР belsat.eu