Цягнік Саакашвілі не можа выехаць з Польшчы


Міхэіл Саакашвілі размаўляе з украінскай апазіцыянеркай Юліяй Цімашэнка. Цягнік «Пшэмысль–Кіеў», вакзал Пшэмысля. 10 верасня 2017 года. Фота – Глеб Гараніч/Reuters

«Украінская чыгунка» заяўляе, што цягнік не адправіцца, пакуль Саакашвілі не выйдзе з вагона.

Ужо некалькі гадзінаў цягнік «Пшэмысль–Кіеў», на якім Міхэіл Саакашвілі збіраўся ўехаць ува Украіну, стаіць на станцыі адраўлення. Hromadske паведамляе, што былы кіраўнік Адэскае вобласці і экс-прэзідэнт Грузіі абурыўся прапановаю пакінуць цягнік.

Пасажырам прапанавалі перасесці ў аўтобус да Кіева ды кампенсаваць грошы за квіткі.

Саакашвілі неаднарозова заяўляў, што збіраецца вярнуцца ўва Украіну 10 верасня праз пункт пропуску «Кракавец».

Ягоныя прыхільнікі паставілі там раніцай у нядзелю намёты, але ў выніку Саакашвілі вырашыў ехаць цягніком: на памежным пераходзе «Корчэва–Крававец» спынены аўтамабільны рух.

Міграцыйная служба Украіны пазбавіла Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства 26 ліпеня.

ДД

Глядзі таксама
Каментары