Цягам тыдня паўтары тысячы ўкраінцаў захварэлі на адзёр


Пра ўспышку інфекцыйнага захворвання паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Украіны.

З 7 па 13 траўня ў Вінніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Луганскай, Ровенскай і Чарнігаўскай абласцях, а таксама ў Кіеве зафіксавана 1407 выпадкаў (651 з іх – дарослыя).

З пачатку года на адзёр ва Украіне захварэла 15 261 асоба (6243 – дарослыя). За гэты час ад інфекцыйнага захворвання памерла двое дарослых і 6 дзяцей.

У сярэдзіне сакавіка ўспышка захворвання на адзёр адбылася ў Ваўкавыску. Некалькі чалавек таксама захварэлі на адзёр на Гомельшчыне, Берасцейшчыне і ў Менску (1 асоба). Паводле Міністэрства аховы здароўя Беларусі, 80 % захварэлых не былі прышчэпленыя. Па стане на канец красавіка ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 44 выпадкі захворвання на адзёр.

Напачатку траўня ўспышка адзёру, але ў меншых, чымся ва Украіне маштабах, адбылася ў Чэхіі.

Паводле экспертаў, рызыка эпідэміі адзёра знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні ў выпадку, калі 95 % папуляцыі мае прышчэпкі.

ЮВ, belsat.eu

 

Стужка навінаў