Ці стане ў Беларусі больш уцекачоў? Інтэрвʼю з прадстаўніком Вярхоўнага камісара ААН


Падчас размовы з карэспандэнтам «Белсату» прадстаўнік у Беларусі Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Жан-Іў Бушардзі ацаніў сітуацыю з уцекачамі ў нашай краіне

https://www.youtube.com/watch?v=RYLnciGyGhg

«Белсат»: Ці шмат уцекачоў шукаюць прытулак у Беларусі?

Жан-Іў Бушардзі: Да 2014 года Беларусь не была найбольш прывабнай краінай для ўцекачоў. А менавіта для тых людзей, якія адмыслова прыязджалі і прасілі тут прытулку. Але ўсё змянілася з 2014 года, калі прыехала шмат грамадзянаў Украіны. Цяпер мы можам казаць аб прыкладна 2 тыс. грамадзянах Украіны, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі нашага агенцтва. У гэтую колькасць уваходзяць і асобы, якія ўжо атрымалі пэўную форму абароны, а таксама тыя, хто толькі звярнуліся і чакаюць разгляду іх хадайніцтваў. Дадаткова хачу адзначыць, што Беларусі не зʼяўляецца ізаляванай дзяржавай, а гэта значыць, што на краіну аказваюць уплыў іншыя доўгія канфлікты ў свеце. У прыватнасці назіраецца рост колькасці прыезджых у Беларусь з Сірыі. Мы цяпер кажам прыкладна пра сотню выхадцаў з гэтай краіны, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Камітэту ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН. Таксама працягваюць звяртацца грамадзяне Афганістану. Павялічылася колькасць грамадзянаў з Емену і Іраку, хаця мы цяпер не можам казаць аб устойлівай тэндэнцыі павелічэння іх колькасці.

«Белсат»: Сітуацыя ў свеце даволі складаная, шмат узброеных канфліктаў. Ці будзе ў сувязі з гэтым павялічвацца колькасць уцекачоў у Беларусі?

Жан-Іў Бушардзі: Мне складана гэта прагназаваць. Магу толькі спадзявацца, што колькасць канфліктаў зменшыцца. І, напрыклад, людзі, што прыехалі з Украіны, і звярнуліся ў Беларусі па статус абароны, змогуць спакойна вярнуцца на сваю Радзіму, калі сітуацыя вырашыцца. У канчатковым выніку гэта тое, што хочуць людзі зрабіць: добраахвотна вярнуцца ў свае родныя краіны. Агулам няўдзячная справа рабіць нейкія згадкі. Але паглядзіце: у Сірыі канфлікт працягваецца, у Емене не сціхае, у Лівіі нестабільная сітуацыя. Працягваюцца канфлікты ў Іраку і Афганістане. Таму мы не можам пра колькасць уцекачоў цягам найбліжэйшых месяцаў.

Інтэрвʼю цалкам – у відэаверсіі (вышэй).

Глядзі таксама
Каментары