ТОП-5 трэшу на Дзень Перамогі


Энтузіязм падчас падрыхтоўкі да святкавання 9 траўня часамі прыводзіць да кур’ёзаў. Belsat.eu зрабіў падборку трэшу напярэдадні Дня Перамогі.

Бярозаўскі мясакансервавы камбінат здзівіў гасцей выставы ў Берасці сваёй новай «распрацоўкай». Камбінат прэзентаваў шэдэўры кулінарнага мастацтва – танк, «кацюшу» і Холмскую браму Берасейскай крэпасці, зробленыя з каўбасы.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

БРСМ перад святам запусціў цэлы агітцягнік. Цяпер ён ездзіць па краіне разам з удзельнікамі акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі». Цягнік уяўляе з сябе музей на рэйках, у ім прадугледжаная адкрытая платформа, якая падчас прыпынкаў у беларускіх гарадах ператвараецца ў канцэртную пляцоўку. На ёй адбываюцца выступы сілавікоў, актывістаў БРСМ і артыстаў беларускай эстрады

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Падчас прыбыцця агітцягніка ў Менск, адбылася камічная сітуацыя. Маладзёны-рэканструктары імітавалі параненых байцоў-чырвонаармейцаў з дапамогай кетчупу і бінтоў. Адзін «баец» выціскаў кетчуп, калі яго «пераносілі» параненага, такім чынам імітуючы кроплі крыві.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

9 траўня кіраўнік Беларусі планаваў быць у Менску, каб прымаць парад. Але ён накіраваўся з візітам у Маскву 7-8 траўня. Увагу журналістаў і карыстальнікаў інтэрнэту прыцягнула «гібрыдная» стужка на адзенні Аляксандра Лукашэнкі падчас прыбыцця ў расейскую сталіцу. Адна яе частка – чырвона-зялёная, у колеры афіцыйнага сцягу, другая – у георгіеўскіх колерах.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Акурат за пару дзён да Дня Перамогі ў расейскім горадзе Ліпецку ўсталявалі помнік Сталіну. Трохметровы бюст з’явіўся ля мясцовага прадстаўніцтва Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі.

«Я ўпэўнены, у Дзень Перамогі помнік генералісімусу будзе завалены кветкамі», – заявіў дэпутат расейскай Дзярждумы Нікалай Заваротнеў.

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

НМ, Belsat.eu

Стужка навінаў