Тэрыса Мэй прызначыла датэрміновыя выбары праз «Брэкзіт»


Тэрыса Мэй

Прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрыса Мэй прызначыла на 8 чэрвеня 2017 года правядзенне парламенцкіх выбараў.

На думку Тэрысы Мэй, гэта адзіны спосаб гарантаваць палітычную стабільнасць на доўгія гады, паколькі Вялікая Брытанія вядзе перамовы пра выхад з Еўрапейскага звязу.

Як адзначыла Тэрыса Мэй, «краіна ідзе разам, а Ўэстмінстэр (парламент) – не».

«Я толькі што правяла сход з чальцамі ўраду, на якім дамовіліся абвесціць аб правядзенні ўсеагульных выбараў 8 чэрвеня», – заявіла Мэй.

Прэмʼер-міністр пры гэтым адзначыла:

«Я доўга ішла да рашэння, што краіне патрэбныя гэтыя выбары, але зараз я з поўнай упэўненасцю кажу, што яны неабходныя, каб у нас была моцная і стабільная ўлада падчас Брэкзіту і потым».

Выбары ў парламент Вялікай Брытаніі стануць першымі пасля таго, як жыхары краіны ў чэрвені мінулага года прагаласавалі за выхад з Еўрапейскага звязу.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Reuters» , BBC, фотаздымак Toby Melville/ Reuters

Стужка навінаў