Тэракт у Лондане. Адна асоба загінула


У выніку тэракту на Вэстмінстэрскім мосце ў Лондане загінула жанчына, паведамляе «Sky News».

22 сакавіка тэрарыст збіў пешаходаў на Вэстмінстэрскім мосце ў Лондане, пасля чаго ўрэзаўся ў агароджу брытанскага парламента і напаў на паліцэйскі. Тэрарыста забілі.

Адзін з відавочцаў таксама распавёў «Sky News», што бачыў цела загінулага ў Тэмзе.

У выніку тэракту пацярпела каля 10 асобаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары