Тэлебачанне Іраку і сірыйскія праваабаронцы паведамілі пра смерць лідара «Ісламскай дзяржавы»


Іракскі спадарожнікавы тэлеканал «Аль-Сумарыя» і сірыйская праваабарончая арганізацыя Syrian Observatory for Human Rights паведамілі пра смерць лідара тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакра аль-Багдадзі.

Тэлеканал спасылаецца на неназваную крыніцу ў іракскай правінцыі Нінэвія.

Паводле дадзеных тэлеканала, тэрарысты ІД паабяцалі па хуткім часе назваць імя пераемніка Аль-БагдадзіSyrian Observatory for Human Rights сцвярджае, што ёй атрымалася пацвердзіць інфармацыю пра ягоную смерць. Калі і пры якіх акалічнасцях ён памёр, не ўдакладняецца.

У міністэрстве абароны ЗША заявілі, што не могуць пацвердзіць інфармацыю пра смерць Аль-Багдадзі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары