«Тэхналогіі ці скрэпы?» У менчукоў спыталі, з кім лепш сябраваць

Wideo

«Белсат» запытаў у жыхароў Менску: з кім мусіць сябраваць Беларусь – з ЕЗ або Расеяй?

«Нам лепш сябраваць з Еўразвязам, бо там ёсць грошы, ёсць тэхналогіі. А з боку Расеі ёсць толькі скрэпы і духоўнасць. Мне здаецца, што тэхналогіі лепш за скрэпы».

«У Еўропы перспектываў не вельмі шмат. У Расеі ўсё ж ёсць нейкі патэнцыял, будуць нейкія перамены».

«У Еўропы ўстойлівая эканоміка, нягледзячы на хваляванні. А Расея вялікая… мы яе не пракормім».

Цалкам – у відэа.

Глядзі таксама
Каментары