Таёта і Мазда зробяць супольны электрамабіль


Канцэпт электрааўтамабіля Toyota FCV Plus

Японскія аўтагіганты хочуць стаць удзельнікамі рынку электракараў і заваяваць кітайскі рынак.

«Таёта» і «Мазда» створаць сумеснае прадпрыемства, якое зоймецца распрацоўкай электрычнага транспарту, каб дагнаць супернікаў у гонцы па вытворчасці гэтага тыпу машынаў.

«Reuters» падае, што электрычныя рухавікі будуць распрацоўвацца для ўсіх відаў машынаў – легкавых, грузавых і мікрааўтобусаў.

Дагэтуль абодва канцэрны не звярталі ўвагі на нішу электракараў: «Таёта» рабіла стаўку на гібрыды «Prius» і «Mirai», «Мазда» займалася распрацоўкаю ўласнай тэхналогіі «SkyActiv».

Планы супольнага прадпрыемства – працяг супрацы «Таёты» і «Мазды». У жніўні кампаніі абвесцілі, што ствараюць супольны завод у ЗША, дзе будуць выпускаць «Toyota Corolla» і новы кросоўвэр «Мазда».

З’яўлення першага супольнага электрычнага аўтамабіля двух японскіх гігантаў адмыслоўцы чакаюць у 2019–2020 гадах.

ДД

Глядзі таксама
Каментары