Прэзідэнт Украіны заяўляе, што ягоная краіна развітваецца з СНД і абірае курс на Еўропу.
Пятро Парашэнка падпісаў указ, паводле якога набывае моц рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб канчатковым спыненні ўдзелу Украіны ў працы статутных органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Пра гэта ўкраінскі лідар паведаміў падчас выступу ў Вінніцы на ўрачыстасцях з нагоды Дня Еўропы.
«Сёння мы зрабілі ўсё магчымае, каб перасекчы Рубікон, вяртаючыся ў Еўрапейскі звяз, – заявіў Парашэнка. – Сёння я падпісаў адпаведны Указ аб адкліканні ўсіх прадстаўнікоў Украіны з усіх статутных органаў СНД».
«Нам там няма больш што рабіць. Мы рухаемся разам у Еўропу», – дадаў кіраўнік Украіны.
СНД утварылася пасля распаду СССР. Сябры гэтага міждзяржаўнага аб’яднання на сёння – Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расея, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан.
ДД