Тадэвуш Кандрусевіч: Розніца ў календарах і царкоўных абрадах не азначае розніцу ў веры

video

Арцыбіскуп-мітрапаліт Менска-Магілёўскі мяркуе, што праваслаўнае і каталіцкае Раство можна адзначаць у адзін дзень, але для людзей лепш два святы – каб можна было хадзіць адзін да аднаго ў госці.

Пра гэта Тадэвуш Кандрусевіч распавёў падчас онлайн-канферэнцыі на tvr.by. «Яшчэ 50 гадоў таму Касцёл выступіў з ідэй абʼяднаць усе святы (праваслаўныя і каталіцкія – заўв. belsat.eu). Пакуль да гэтага не дайшло, але такая ідэя ёсць. Мне людзі кажуць, што, можа, так нават і лепш, бо больш святаў. Ёсць такі выраз у лацінскай мове «Vox populi vox Dei» («Голас народу – голас Бога» – заўв. belsat.eu), – сказаў мітрапаліт Менска-Магілёўскі.

У Беларусі дзяржаўныя святы – як Каляды – 25 снежня, гэтак і Раство паводле праваслаўнага календара – 7 студзеня.

Раней Папа Рымскі Францішак выказаўся, што Касцёл гатовы абмеркаваць магчымасць вызначыць агульную дату Вялікадня паводле каталіцкага і праваслаўнага календара.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары