Сёння зборная Беларусі па гандболе згуляе з Ісландыяй


Беларуская зборная па гандболе правядзе другі матч у межах чэмпіянату Еўропы па гандболе.

На групавым турніры нашая каманда трапілі ў групу B, матчы якой праводзяцца ў горадзе Катавіцы.

У першым матчы беларуская зборная прайграла Харватыі з лікам 27:21, ісландцы ж ва ўпартай барацьбе перамаглі нарвежцаў – 26:25.

У аўторак 19 студзеня беларускія гандбалісты сустрэнуцца з камандай Нарвегіі. Каб выйсці ў наступную стадыю, трэба заняць адно з першых трох месцаў у групе.

НМ, belsat.eu, здымак са старонкі «Прэсболу»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары