22 верасня ў сталіцы пройдзе акцыя «Дзень без аўта».
У яе межах запланавалі адмысловую святочную праграму на вуліцы Леніны, часткова на ёй закрыюць рух.
Сёння менскія кіроўцы змогуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам. Толькі спачатку трэба будзе паказаць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на машыну.
«Гэтая акцыя карыстаецца папулярнасцю ў менчукоў. Летась, напрыклад, толькі ў сталічным метрапалітэне правам бясплатнага праезду скарысталіся больш за 16,5 тыс. асобаў», – адзначылі ў Менскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле «Mенск-Навіны»