Трамп прыняў прысягу. Інаўгурацыя 45-га прэзідэнта ЗША (Відэаонлайн)

video

Абноўлена. У Вашынгтоне адбываецца інаўгурацыя 45-га прэзідэнта ЗША Доналда Трампа.

Афіцыйны пачатак цырымоніі – а 19:30 паводле менскага часу.

Доналд Трамп прыняў прысягу. Цяпер у Капітоліі праходзіць святочны прыём.

На цырымоніі інаўгурацыі прысутнічалі кандыдат на пост прэзідэнта ад дэмакратаў Гілары Клінтан з мужам Білам Клінтанам, а таксама з’явіліся былыя прэзідэнты Джымі Картэр, Джордж Буш-малодшы і Барак Оўбама з жонкай Мішэль. Апошні пасля складання паўнамоцтваў выляцеў на вайсковую базу Эндрус.

У сваёй прамове Трамп паабяцаў вярнуць веліч Амерыкі, працоўныя месцы амерыканцаў, сцерці з твару Зямлі тэрарыстаў, перадаць уладу з Вашынгтону народу, не навязваць свой лад жыцця іншым дзяржавам, і рабіць усё, сыходзячы з інтарэсаў ЗША.

Пасля прысягі Доналд Трамп падпісаў першыя ўказы, сярод якіх, паводле інфармацыі амерыканскіх СМІ, закон, які дае права генералу ў адстаўцы Джэймзу Мэтысу заняць пасаду міністра абароны краіны.

Да Капітолія сёлета прыйшлі нашмат менш амерыканцаў, чым на інаўгурацыю Оўбамы ў 2009 годзе.


Урачыстасці з нагоды інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША будуць доўжыцца тры дні – яны распачаліся ў чацвер і будуць доўжыцца па суботу, а неафіцыйныя мерапрыемствы працягнуцца каля тыдня.

Яшчэ ўчора Доналд Трамп разам з новым віцэ-прэзідэнтам Майкам Пэнсам усклалі вянок да магілы Невядомага жаўнера на Арлінгтонскіх могілках, дзе пахаваныя вайскоўцы, палітыкі і астранаўты.

Сёння Трамп пачне дзень з наведвання царквы Святога Іаана, якая размешчана насупраць Белага Дому – гэта традыцыі, якая існуе з 1933 года. Пазней удзельнікаў цырымоніі чакае гарбата ў Белым доме. Цырымонія інаўгурацыі рэспубліканца Трампа пройдзе ў Капітоліі. Яго прывядуць да прысягі на адмыслова збудаванай платформе ля будынку кангрэса на Капіталійскім пагорку.

Трамп выступіць з прамовай, а пазней прыме ўдзел у традыцыйным парадзе, у якім возьмуць удзел больш 8 тысяч чалавек – ветэранаў і дзейных вайскоўцаў, навучэнцаў сярэдніх школ і каледжаў, паліцэйскіх, матацыклістаў і кавалерыйскія часткі, а таксама байскаўты.

Дзень інаўгурацыі зʼяўляецца выхадных у Вашынгтоне і яго ваколіцах. Большасць вуліц у цэнтры гораду ў гэтыя дні перакрыюць.

Гэта будзе 58-ая ў гісторыі ЗША інаўгурацыя абранага кіраўніка. Яна пачнецца а 19:30 па Менску.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары