На паседжанні Палаты прадстаўнікоў вырашыцца канчатковы лёс дэкрэту №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
Дэкрэт быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам сёлета 2 красавіка. Згодна з ім, беларусы, павінны будуць заплаціць 20 базавых велічыняў (3 млн 600 тыс.руб) за год у выпадку, калі яны больш за паўгода афіцыйна не працуюць.
Паводле беларускай Канстытуцыі, дэкрэты кіраўніка Беларусі маюць часовы характар, і іх мусяць ухваліць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Калі дэпутаты не прымуць дэкрэт, то ён будзе адпраўлены на дапрацоўку. Пры гэтым самастойна ўносіць карэктывы ў дэкрэт кіраўніка краіны дэпутаты не маюць права.
Сама ідэя «дэкрэта аб дармаедах» выклікала шмат крытыкі. Праваабаронцы з «Беларускага Хельсінскага камітэту» звярнуліся ў парламент з просьбай адмяніць дэкрэт, які «парушае Канстытуцыю і міжнародныя дамовы Беларусі».
НМ, belsat.eu