Рассельгаснагляд супраць беларускіх свіней. Сюжэт «Аб’ектыву»
20 красавіка ў Маскве сустрэнуцца кіраўнік Мінсельгасхарчу Леанід Заяц і кіраўнік Мінсельгасу Расеі Аляксандр Ткачоў.
Некалькі дзён таму Леанід Заяц распавёў, пра што будзе ісці гаворка:
«Неабходна абмеркаваць попыт і прапанову па прадуктах, якія пастаўляюцца на расейскі і беларускі рынкі, то бок харчовыя балансы, пазначыць асартымент відаў прадукцыі, аб’ёмы і тэрміны паставак, каб можна было ўвязаць эканамічныя інтарэсы Беларусі і Расеі. Таксама будзем абмяркоўваць пытанні зняцця часовых абмежаванняў з беларускіх прадпрыемстваў малочнай і мясной галіны. Акрамя таго, неабходна выпрацаваць адзіныя падыходы, элементы дарожнай карты па зняцці абмежаванняў».
Падчас працоўнай сустрэчы, магчыма, будзе абмяркоўвацца пытанне стварэння адзінага малочнага рынку.
НМ, belsat.eu, паводле БелТА