Сям'я з Гомлю ў адчайнай сітуацыі – не можа знайсці працу 8 месяцаў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSm96UDhTeGFJNk0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Гісторыя пра жыццё на мяжы выжывання. Не дапамагаюць ані біржа, ані звароты да кіраўніка Беларусі. Гомельская сям’я не можа знайсці сродкаў для існавання, каб проста купіць харчы. Як знайсці надзею і не ўпасці ў адчай – адказу ў сацыяльнаарыентаванай дзяржаве не дае ніхто.

Больш за 8 месяцаў без працы. Сямʼя Драбышэўскіх з Гомлю – маці Людміла і ейны сын Алег – трапілі ў адчайную сітуацыю.

ЛЮДМІЛА ДРАБЫШЭЎСКАЯ, ГАМЯЛЬЧАНКА:
«Мы шукаем працу не для забеспячэнне нейкіх лішкаў, а хаця б на харчаванне».

Алег доўгі час рабіў на складзе, але на пачатку года прадпрыемства збанкрутавала, і маладзён застаўся без працы. Сямʼя харчуецца з таго, што вырасла на ўласным гародзе, часам дапамагаюць грамадскія актывісты. Пасля шматлікіх і няўдалых спробаў знайсці працу самастойна звярнуліся па дапамогу ў Цэнтр занятасці.

АЛЕГ ДРАБЫШЭЎСКІ, ЖЫХАР ГОМЛЮ:
«Я фізічна здаровы чалавек, працавіты, сумленны, не пʼю і не палю, дысцыплінаваны, вельмі хачу знайсці працу».

Але паўсюль адмовы. Паводле назіранняў Драбышэўскіх, шмат якія прапановы Цэнтру занятасці існуюць толькі фармальна – месцы аказваюцца занятыя. Амаль страціўшы надзею, сямʼя звярнулася ў апошнюю інстанцыю.

ЛЮДМІЛА ДРАБЫШЭЎСКАЯ, ГАМЯЛЬЧАНКА:
«Мы шукалі магчымасці ўжо за межамі магчымага. Таму што афіцыйна дзяржава нам ніякіх захадаў абароны не прапанавала. І я была змушаная звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта, ужо дасягнуўшы апошняй ступені адчаю».

Толькі плёну гэта не прынесла: зварот вярнулі ў Гомель, і Драбышэўскія дасюль застаюцца без адказу. Паводле прадстаўніка незалежнага прафесійнага звязу, гэткія трагічныя лёсы – заканамерны вынік дзяржаўнага падыходу ў сферы сацыяльнай палітыкі.

АНДРЭЙ ТОЛЧЫН, НЕЗАЛЕЖНЫ ПРАФСАЮЗ РЭП:
«20 год няма рэформаў. 20 год няма нейкай уцямнай сацыяльнай палітыкі. Таму пакуль у нас не будзе нармальнага рэфармавання сапраўднага, тады ў нас і будзе расці беспрацоўе».

Хоць на паперы пытанне працаўладкавання ў нашай краіне ўвогуле не стаіць – афіцыйнае беспрацоўе складае ўсяго 1 %. Ды і фінансавую дапамогу тым, хто ўсё ж такі стаў на улік на біржы працы, – складана назваць дапамогаю: яна роўная ўсяго Br 180-ці тысячам у месяц. Гэтак грамадзяне ўсцяж застаюцца з гэтаю праблемай сам-насам.

ТР, «Белсат»

Стужка навінаў