Святар на волі, барцы і пратэстныя маршы. Як прайшоў 127-ы дзень пратэсту ў Беларусі


У Сокале на пратэст прыйшоў нават Дзед Мароз.
Фота: чатачы Belsat.eu

Нядзеля 13 снежня ў Беларусі стала 127-м днём няспынных паслявыбарных пратэстаў, якія праходзяць штодня з 9 жніўня. Людзі патрабуюць новых выбараў, адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, спынення і расследаванне гвалту з боку сілавікоў.

Паміж Менскам і Магілёвам пачалі хадзіць цягнікі бізнес-класу

13 снежня БЧ пусціла маршрутам Менск-Магілёў-Менск новыя цягнікі бізнес-класу. Гэта шасцівагонныя дызель-цягнікі серыі ДП6 польскага канцэрну PESA. На маршруце штодзень будуць хадзіць тры пары такіх цягнікоў. Цяпер час у дарозе скароціцца да 3 гадзін.

БелЖД пусціла па маршруту Менск-Магілёў-Менск дызель-цягнікі ДП6 польскага канцэрну PESA.
Фота: belsat.eu

 

Жыхаркі Шабаноў і Пружан зладзілі флэшмоб салідарнасці з Вольгай Хіжынковай.

 

Дырэктарку гарадзенскага дзіцячага госпісу Вольгу Вялічку падазраюць у крадзяжы ды незаконным выкарыстанні спонсарскае дапамогі.

Вользе Вялічцы пагражае да 10 гадоў зняволення.

 

Спартоўцы выходзяць з бел-чырвона-белымі сцягамі на спаборніцтвы

Марк Мядзведзеў, баец ММА родам з Гомля, выйшаў святкаваць сваю перамогу на рынг з бел-чырвона-белым сцягам.

Чэмпіёнка Беларусі ў кікбоксінгу Вікторыя Двараніновіч таксама выйшла пад БЧБ-сцягам на турніры ММА ў Кітаі.

 

За содні ў Беларусі медыкі зарэгістравалі 1 961 пацыента з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агулам у нашай краіне выявілі 160 295 асобаў з станоўчым тэстам на каронавірус.

Ачунялі 138 464 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

 

Беларусы гулялі і заклікалі далучацца

У Пінску некалькі дзясяткаў чалавек традыцыйна гулялі па пешаходнай вуліцы. Некалькі міліцыянтаў назіралі за імі, але абышлося без затрыманняў.

Віцябляне сустрэлі Вячаслава Барка пасля 10 содняў арышту.

Пробашча расонскага касцёлу прызналі вінаватым паводле артыкулу 17.10 КаАП («Прапаганда або публічнае дэманстраванне і (або) распаўсюд нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі») за размяшчэнне ў сацыяльных сетках плакату Уладзіміра Цэслера «Стоп Лукашызм».

З ізалятару міліцыянты вывелі Вячаслава да чыгуначнага вакзалу, дзе і адпусцілі.

Паводле праваабаронцаў на 23 гадзіны 13 снежня ў Беларусі затрымалі 238 чалавек.

МГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў