Свята вышыванак на фолк-фэсце «Камяніца»


Прыблізна 6 тыс. гасцей, паводле арганізатараў, сабраў сёлетні этна-фолк-фэст «Камяніца», які прайшоў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Менскам.

Падчас фэсту прадавалі вырабы з гліны, саломы, дрэва, а таксама сувеніры, кнігі, дыскі і музычныя інструменты. У карчме можна было пакаштаваць стравы беларускай кухні: дранікі, верашчаку, збіцень і медавуху.

На фэсце выступілі гурты «Rel1kt» ды «Kriwi», этна-трыа «Троіца», тэатр старадаўняй музыкі «Яварына», чэшскі калектыў «Ahmed Ma Hlad», госці з Польшчы, Украіны, Расеі ды інш.

Шмат хто завітаў на імпрэзу ў традыцыйным беларускім адзенні, да чаго падахвоцілі і арганізатары, паабяцаўшы для носьбітаў народных строяў бясплатны ўваход.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў