Адміністрацыйная справа набывае новыя абрысы. Праваабаронца Леанід Судаленка ў архівах знайшоў інфармацыю пра тое, што адзін са сведкаў, што выступалі на судзе на Віктарам Казловым, ужо даваў сведчаніі ў судзе, якія з’яўляюцца, мякка кажучы, спрэчнымі.
Леанід Судаленка ўзгадаў справу трохгадовай даўніны, ад 4 траўня 2014 году, калі кіроўца гомельскага АМАПу Аляксандр Сердзюк сведчыў супраць сябра Маладога фронту Андрэя Цянюты.
Праваабаронца адзначыў, нягледзячы на рашэнне суду, якое будзе прынята па гэтай справе 7 красавіка, каля 20 прысутных у судзе актывістаў ужо рыхтуюць начальніку УУС Гомельскага аблвыканкама калектыўную прапанову аб праверцы прафесійнага ілжэсведку на паліграфе, ці дэтэктары хлусні.
У матэрыялах справы 67-гадовага Віктара Казлова сведкі, якімі выступаюць супрацоўнікі АМАПу, вінавацяць у тым, што ён гучна мацюкаўся і процідзейнічаў міліцыянтам падчас свайго затрымання.
ВД, паводле gomelspring.org