Бельгійскі суддзя выпусціў затрыманага раней каталунскага лідара Карлэса Пучдэмона і яго калег пад падпіску аб нявыездзе.
У рашэнні суда ўказана, што ўсе яны не маюць права пакідаць краіну, а таксама мусяць паведамляць уладам пра сваё месца жыхарства.
Пучдэмон і чацвёра былыя каталунскія чыноўнікі 5 лістапада добраахвотна здаліся ў паліцыю ў Бельгіі, пасля таго як Іспанія выдала агульнаеўрапейскі ордэр на іх арышт.
Раней палітыкі збеглі ў Бельгію, пасля таго як Мадрыд увёў у Каталунні прамое кіраванне з-за абвешчанай рэгіёнам у аднабаковым парадку незалежнасці ў выніку рэферэндуму 1 кастрычніка.
У Іспаніі Пучдэмону і паплечнікам прад’яўленыя абвінавачванні ў бунце, падрыўной дзейнасці і растраце ад дзяржаўных сродкаў. У выпадку прызнання віны ім пагражае да 30 гадоў пазбаўленне волі.
Цягам 60 дзён Бельгія павінна выдаць каталунскіх палітыкаў Мадрыду, але, калі яна не будзе аспрэчваць экстрадыцыю ў судовым парадку, гэта можна адбыцца значна раней.
КА, belsat.eu, паводле bbc.com