Гомельскі суд спыніў адміністратыўную справу супраць Максіма Філіповіча ў звязку з адсутнасцю складу правапарушэння.
Пра гэта паведаміў у «Facebookʼу» грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак.
Філіповіча абвінавачвалі ў тым, што ён парушыў закон «Аб СМІ» – «адкрыў ад свайго імя канал відэапаведамленняў «Youtube» і атрымлівае ад сэрвісу прапарцыянальную колькасці праглядаў плату, дзе перыядычна размяшчае паведамленні для нявызначанага кола асобаў»
ЮВ, belsat.eu