Суд часова заблакаваў указ Трампа пра мігрантаў (абноўлена)


Федэральны суд Сіэтлу часова прыпыніў дзеянне ўказу прэзідэнта Доналда Трампа аб забароне на ўезд у Злучаныя Штаты грамадзянаў сямі краін і бежанцаў, паведамляе CNN.

Такое рашэнне прыняў федэральны суддзя Джэймз Робэрт па пазове, пададзенай штатамі Вашынгтон і Мінэсота. Дзеянне ўказа прыпынена на час разгляду пазову на тэрыторыі ўсёй краіны.

(абнаўленне)

Міністэрства юстыцыі ЗША абскардзіла рашэнне федэральнага суду ў Сіэтлу, які прыпыніў дзеянне падпісанага прэзідэнтам Доналдам Трампам указу, што забараняе выдачу візаў жыхарам сямі краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам.

Прадстаўнікі Іміграцыйнай і мытнай службы ЗША заявілі, што ведамства будзе выконваць рашэнне суда.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 27 студзеня падпісаў указ, які часова абмежаваў уезд у краіну ўцекачоў і грамадзянаў сямі краінаў, большасць насельніцтва якіх вызнае іслам. Неабходнасць такіх мераў Трамп патлумачыў барацьбой з тэрарызмам.

Указ Трампа, у рамках якога былі ануляваныя каля 100 тысячаў амерыканскіх візаў, выклікаў шматлікія акцыі пратэсту.

У суды розных узроўняў былі пададзеныя некалькі пазоваў, якія аспрэчваюць як асобныя палажэнні ўказу, так і ўвесь закон у цэлым.

Трамп назваў рашэнне суддзі аб прыпыненні ўказу аб мігрантах «смехатворным».

У паведамленні ў сваім Твітары прэзідэнт ЗША  таксама назваў сіэтлскага федэральнага суддзю Джэймза Робэрта «так званым суддзёй» і выказаў упэўненасць у тым, што прыпыненне дзеяння ўказа будзе адменена.

Некалькі гадзінаў таму ў мікраблогу кіраўніка Амерыкі зʼявіўся яшчэ адзін запіс у адрас суддзі Робэрта.

«Суддзя адчыняе нашую краіну патэнцыйным тэрарыстам», – гаворыцца ў паведамленні.

The judge opens up our country to potential terrorists and others that do not have our best interests at heart. Bad people are very happy!

ВД паводле cnn.com

Глядзі таксама
Каментары