Суд агучыў вырак намесніцы дырэктара Магілёўскага мясакамбінату


Адкуль растуць ногі карупцыі? Архіўнае выданне «Людскіх справаў»

Суд вынес абвінаваўчы вырак у адносінах да намесніцы дырэктара ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».

Жанчыну прызналі вінаватай у крадзяжы прадукцыі прадпрыемства шляхам злоўжывання сваймі службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры і ў прысваенні маёмасці, якую ёй даверылі (здзейсненае паўторна). Сума стратаў склала больш за Br 145 тыс.

Суд прызначыў жанчыне 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, а таксама з пазбаўленнем на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распараджальнымі і адміністратыўна-гаспадарчымі функцыямі.

Цягам 10 дзён абвінавачаная можа абскардзіць прысуд, які яшчэ не ўступіў у сілу.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары