Павел Вінаградаў: Яны кібаргі. Абарона Курапатаў можа доўжыцца бясконца. Стрым


Сёння раніцай стала вядома, што са зваротам у абарону Курапатаў выступіў арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Ён заклікаў прадстаўнікоў уладаў Менску, Міністэрства культуры, забудоўшчыкаў, мясцовых жыхароў ды абаронцаў Курапатаў «пры ўдзеле прадстаўнікоў розных веравызнанняў і юрыстаў у адкрытым і шчырым дыялогу, а не праз эмоцыі, шукаць прымальнага ўсімі вырашэння ў гэтай праблеме».

«Калі ў панядзелак не будзе вырашанае пытанне з будоўляй, а такая інфармацыя ёсць, то пратэст можа доўжыцца бясконца. Яны кібаргі (абаронцы Курапатаў – Заўв. belsat.eu)», – кажа грамадскі актывіст Павел Вінаградаў.

25 лютага ў лагеры абаронцаў Курапатаў будзе працаваць прафесійны гід, які распавядзе пра ўрочышча ўсім ахвотным.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў