Студэнтам, затрыманым 12 лістапада, падаўжаюць тэрмін утрымання пад вартай


Па інфармацыі «Студэнцкай ініцыятыўнай групы», студэнтцы БНДУ Анастасіі Булыбенка працягнулі тэрмін арышту яшчэ на два месяцы, студэнтам Іллі Трахтэнбергу і Глебу Фіцнеру дадалі па аднаму месяцу ўтрымання. Вызначаны раней 2-месячны тэрмін знаходжання пад вартай скончыўся 12 студзеня.

Таксама тэрмін працягнулі выпускніцы БДМУ, чальцу Каардынацыйнай рады і прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алане Гебрымарыям.

Інфармацыя пра меру стрымання іншых студэнтаў і выкладчыцы Вольгі Філатчанковай чакаецца сёння.

12 лістапада рэпрэсіўныя органы затрымалі лідараў і актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў, у кватэрах сябраў аб’яднання ды ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы. Імёны дзевяці затрыманых студэнтаў:

  • Марыя Каленік
  • Ксенія Сырамалот
  • Кася Будзько
  • Яна Арабейка
  • Ягор Канецкі
  • Глеб Фіцнер
  • Ілля Трахтэнберг
  • Вікторыя Гранкоўская
  • Анастасія Булыбенка

Усім ім прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле – пазбаўленне волі на 3-гадовы тэрмін. Затрыманых утрымліваюць у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Усіх фігурантаў «справы студэнтаў» прызналі палітвязнямі.

Hавiны
«КДБ прыйшоў да мяне дадому». Гісторыі студэнтаў, якіх вымусілі з’ехаць з Беларусі
2020.11.30 13:17
  • Крымінальны пераслед за грамадзянскую пазіцыю зазналі 18 студэнтаў ці сябраў студэнцкіх арганізацыяў, 17 з іх застаюцца за кратамі. Яшчэ прынамсі 90 студэнтам быў прысуджаны адміністратыўны арышт.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў